Пациентам педиатрического отделения центральной районной больницы накануне Нового года подарили праздник с доставкой к палатам

Салодкія падарункі, цацкі і кніжкі для маленькіх дабрушан – усё гэта традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Сёлета ў ёй паўдзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Сікорскі, галоўны ўрач ЦРБ Надзея Белаглазава, намеснікі галоўнага ўрача Вольга Аляксеенка і Віталій Драздоў, старшыня прафкама бальніцы Аліна Мар’ямава, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Вольга Загараднюк.

Стук посаха Дзеда Мароза і лёгкія крокі Снягурачкі дзеці не чакалі. Таму столькі шчаслівага смеху было, калі навагодні чараўнік заглядваў у палаты, столькі радасці!

У фае аддзялення пад упрыгожанай ёлачкай 19 малых і карагоды вадзілі, і вершы гасцям расказвалі.

– Кожны раз на сэрцы цяплее, калі мы ладзім такую сустрэчу, – кажа Надзея Белаглазава. – Так хочацца, каб напярэдадні свята нашы маленькія пацыенты атрымалі і галоўны дар – моцнае здароўе. А мы ім у гэтым дапаможам.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй ЦРБ

Крыніца: сайт раённай газеты “Добрушскі край”