Педагогі Добрушчыны паказалі меткасць і хуткасць у абласной галіновай спартакіядзе-турзлёце

Як расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Грамыка, наша каманда стала адной з 28 дружын, што паспрачаліся за індывідуальныя ўзнагароды.

Агульнакамандныя месцы сёлета вырашылі не прызначаць, таму ўся барацьба ішла ў першанствах па асобных відах спорту. Мы ўдзельнічалі ў 7 з 9 катэгорый.

Таксама суразмоўніца адзначыла цікавы факт: зборная Добрушскага раёна стала адной з самых разнапланавых.

Па-першае, узначаліла яе начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Лапіцкая. Таксама ў склад уваходзілі яе намеснік, прафсаюзныя лідары раёна і пярвічак.

А па-другое, у нас была адна з самых рознаўзроставых каманд.У яе складзе паказалі свае таланты і 20-гадовыя пачынаючыя педагогі, і мэтры 60+.