Поздравление с Днем учителя

Дарагія калегі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днем настаўніка!

Несці святло ведаў, раздзяляць радасці і няўдачы сваіх выхаванцаў, пріходзіць з парадай у цяжкі час, на доўгія гады заставацца ў добрай памяці вучняў – такая высакародная настаўніцкая місія.

Усім, хто звязаў свой лёс з адукацыяй і выхаваннем дзяцей і юнацтва, мы дасылаем асаблівую даніну павагі і прызнання за вернасць ідэалам “разумнага, добрага, вечнага”, за развіццё і ўдасканаленне айчыннай сістэмы адукацыі.

Жадаем Вам, паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, выкладчыкі плёну і творчага натхнення ў Вашай высакароднай працы.

Сардэчна вітаем  ветэранаў педагагічнай працы! Жадаем доўгай і цікавай педагагічнай біаграфіі маладым спецыялістам. Хай шчасціць усім, хто працуе ў нашай галіне.

Моцнага Вам здароўя, трывалага дабрабыту і жыццёвага аптымізму. Міру і дабра вашым сем’ям!

 

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Р.І. Смірноў

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларусскага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М.А. Філіпцоў