Высокіх узнагарод удастоены жыхары Гомельшчыны

Аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў СТРУК Таццяне Аляксееўне – дырэктару ААТ «Отар», Чачэрскі раён;

МАЛАШКІНАЙ Алене Ціханаўне – галоўнаму заатэхніку ААТ «Зорка», Чачэрскі раён.

* * *

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё банкаўскай сферы АРХІПЕНКА Аляксандр Іванавіч – начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення № 300 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель